Падпісаны Указ аб назначэнні і вызваленні суддзяў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 31 снежня падпісаў Указ № 517 "Аб назначэнні і вызваленні суддзяў".
Кіраўнік дзяржавы назначыў Анжаліку Казлову старшынёй суда Мінскага раёна.
З пасады намесніка старшыні і суддзі эканамічнага суда Мінскай вобласці вызвалены Раман Калбасаў.
Указам таксама назначаны і вызвалены ад займаемых пасад шэраг суддзяў і кіраўнікоў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.
Прэзідэнт таксама падпісаў Указ № 518 "Аб прысваенні кваліфікацыйных класаў суддзям".


