Падпісаны Указ аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 31 снежня Указ № 515 "Аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь", у адпаведнасці з якім у беларускае грамадзянства прыняты 380 грамадзян Украіны. Большасць з іх прыбылі сем'ямі, а ў многіх тут ужо нарадзіліся дзеці. Так, задаволены хадайніцтвы 37 сем'яў, у тым ліку шматдзетных.

    Такім чынам, прадаўжаецца рэалізацыя даручэння Кіраўніка дзяржавы, дадзенага 9 жніўня гэтага года ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам". З гэтага часу прыняты ў грамадзянства 1076 украінцаў. У першую чаргу гэта асобы, якія прыбылі з Данецкай і Луганскай абласцей.

    Акрамя таго, паводле інфармацыі МУС, у ходзе выканання даручэння Прэзідэнта 1234 грамадзяніны Украіны набылі беларускае грамадзянства ў спрошчаным парадку.

    Увогуле пасля "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" больш як 2,3 тыс. чалавек, якія прыбылі з Украіны, сталі беларускімі грамадзянамі.