Першым намеснікам начальніка Генштаба УС Беларусі назначаны генерал-маёр Андрэй Маціевіч

    Генерал-маёр Андрэй Маціевіч назначаны першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Беларусі. Адпаведны Указ № 212 падпісаў 18 ліпеня Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Гэтым жа дакументам генерал-маёр Андрэй Маціевіч вызвалены з пасады начальніка ўпраўлення тэрытарыяльнай абароны - намесніка начальніка Генштаба УС Беларусі.