Перагаворы з Прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам

  • 3

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 11 снежня 1998 года правёў перагаворы з Прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам, які з візітам наведаў Мінск. Лідары дзвюх краін абмеркавалі развіццё гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння і рэгіянальнага супрацоўніцтва.

Адным з вынікаў перагавораў стала падпісанне прэзідэнтамі Дагавора аб эканамічным супрацоўніцтве на 1999-2008 гады. Пасля цырымоніі падпісання дакументаў кіраўнікі дзяржаў сустрэліся з прадстаўнікамі СМІ.