Перагаворы з Прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам
- 3
З 17 па 18 ліпеня 1995 года ў Беларусі па запрашэнні Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з афіцыйным візітам знаходзіўся Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма. Адбыліся перагаворы па шырокім коле пытанняў, якія маюць узаемны інтарэс. Кіраўнікі дзяржаў праінфармавалі адзін аднаго аб палітычных і эканамічных пераўтварэннях у сваіх краінах, правялі зацікаўлены і паглыблены абмен думкамі па пытаннях развіцця беларуска-ўкраінскіх адносін і ўзаемадзеяння на міжнародным узроўні. Галоўным вынікам візіту стала падпісанне Дагавора аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве.