Перагаворы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі
Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 16 красавіка 2000 года правёў перагаворы з Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі Уладзімірам Пуціным, які наведаў з рабочым візітам Беларусь. Гэта быў першы замежны візіт Уладзіміра Пуціна ў якасці Кіраўніка дзяржавы.
Сустрэча двух прэзідэнтаў адбылася ва ўрадавай рэзідэнцыі "Заслаўе-1". Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі перагаворы ў вузкім складзе, затым да іх далучыліся члены дэлегацый. Бакі абмеркавалі ўвесь комплекс беларуска-расійскіх адносін. Затым кіраўнікі дзяржаў сустрэліся з прадстаўнікамі СМІ.