Перагаворы з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым
- 4
У Мінску 22 мая 2000 года адбыліся перагаворы Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, які наведаў Беларусь з афіцыйным візітам. У цэнтры ўвагі бакоў былі пытанні рэалізацыі двухбаковых дамоўленасцей у адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб дружбе і супрацоўніцтве. Прэзідэнты адзначылі неабходнасць ажыццяўлення ўзгодненых дзеянняў у міжнародных арганізацыях для найбольш поўнага ўліку ўзаемных стратэгічных інтарэсаў і недапушчэння дзеянняў, якія маглі б нанесці шкоду міжнароднаму аўтарытэту дзвюх краін. На сустрэчы абмяркоўваліся і пытанні супрацоўніцтва ў галіне экалогіі, культуры, спорту, падрыхтоўкі кадраў. Па выніках перагавораў падпісаны пагадненні.