Перагаворы з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым

  • 4

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, які 17-18 студзеня 1996 года зрабіў афіцыйны візіт у Мінск. Кіраўнік беларускай дзяржавы асабіста сустракаў у аэрапорце свайго казахстанскага калегу.

Па выніках перагавораў былі падпісаны важныя двухбаковыя дакументы, у тым ліку Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемадапамозе. Лідары краін усклалі вянкі да Манумента Перамогі, наведалі Акадэмію навук і сустрэліся з навуковай і творчай інтэлігенцыяй, кіраўнікамі прадпрыемстваў народнагаспадарчага комплексу краіны.