Перагаворы са Старшынёй КНР Цзян Цзэмінем
- 3
- 1:49
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 19 ліпеня 2001 года сустрэўся са Старшынёй Кітайскай Народнай Рэспублікі Цзян Цзэмінем, які прыбыў напярэдадні ў Мінск з двухдзённым дзяржаўным візітам.
У рабочай рэзідэнцыі Кіраўніка беларускай дзяржавы адбыліся перагаворы кіраўнікоў краін у фармаце сам-насам, а затым у пашыраным складзе. Бакі абмеркавалі выкананне дамоўленасцей, дасягнутых раней у час візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, намецілі шляхі ўмацавання стратэгічнага партнёрства дзвюх краін, умацавання гандлёва-эканамічных сувязей.
У ходзе перагавораў Цзян Цзэмінь даў пазітыўную ацэнку стану беларуска-кітайскага супрацоўніцтва і выказаў упэўненасць у добрых перспектывах доўгатэрміновага супрацоўніцтва.