Павел Латушка і Ігар Ляшчэня пазбаўлены дыпламатычнага рангу, Васіль Марковіч вызвалены ад пасады
Павел Латушка і Ігар Ляшчэня пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ў сувязі з ажыццяўленнем учынкаў, якія знеслаўляюць дзяржаўную (дыпламатычную) службу. Адпаведныя ўказы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 верасня.
Яшчэ адным Указам Аляксандр Лукашэнка вызваліў Васіля Марковіча ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы і пазбавіў яго дыпламатычнага рангу за неналежнае выкананне службовых абавязкаў.


