Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзаф Мігаш узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Славакіі ў Беларусі Ёзаф Мігаш узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 чэрвеня.
Пасол удастоены гэтай узнагароды за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Славакіяй.