Парламентарыі і супрацоўнікі сакратарыята Палаты прадстаўнікоў удастоены дзяржаўных узнагарод
Група парламентарыяў і супрацоўнікаў сакратарыята Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ўдастоена дзяржаўных узнагарод за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны ўклад у развіццё заканадаўства і парламентарызму. Адпаведны ўказ Кіраўнік дзяржавы падпісаў 15 верасня.
Ордэнам Пашаны ўзнагароджаны старшыня Пастаяннай камісіі па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы Сяргей Канопліч. Медаля "За працоўныя заслугі" ўдастоены старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Віталь Бусько, старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Віктар Валюшыцкі, старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Генадзь Грыцкевіч, старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы Віктар Шчэцька і іншыя дэпутаты.
У адпаведнасці з указам званне "Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь" прысвоена члену Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Аляксандру Папкову, званне "Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь" прысвоена старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўстве Людміле Міхальковай.