Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена прадстаўнікам розных сфер
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена шэрагу прадстаўнікоў навукі, адукацыі, СМІ, заканадаўчай улады, аховы жывёльнага і расліннага свету і іншых сфер. Адпаведныя распараджэнні падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
У прыватнасці, Падзякі, удастоены работнікі Беларускага тэлеграфнага агенцтва: генеральны дырэктар Дзмітрый Жук, вядучы рэдактар выдавецтва Андрэй Жыбуль. Сярод узнагароджаных супрацоўнікі Другога нацыянальнага тэлеканала - карэспандэнт дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання Аляксандр Злобін, аглядальнік палітычнай рэдакцыі інфармацыйнага вяшчання Святлана Кнутава. Гэтай узнагароды ўдастоены і галоўны рэдактар Іванаўскай раённай газеты "Чырвоная зорка" Анатоль Крэйдзіч.
Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена таксама акадэміку - сакратару аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандру Каваленю, намесніку начальніка Мазырскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Аляксандру Красюку, пастаяннаму паўнамоцнаму прадстаўніку Беларусі пры статутных і іншых органах Садружнасці Незалежных Дзяржаў Васілю Пугачову і іншым.