Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена прадстаўнікам розных сфер
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена работнікам мінскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі "Мінскэнерга" Леаніду Бандарэнку, Віктару Боўду, Аляксандру Юркевічу за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у будаўніцтва аб'ектаў энергетычнай сістэмы. Адпаведнае распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 лютага.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё эканамічнага правасуддзя суддзі гаспадарчага суда Мінскай вобласці Наталлі Моластавай.
За шматгадовую плённую працу ў сістэме адукацыі, значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці падзяка Прэзідэнта аб'яўлена дырэктару Магілёўскага дзяржаўнага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга прафесійнага агралесатэхнічнага каледжа імя К.П.Арлоўскага Георгію Маліноўскаму.