Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена двум прадпрыемствам Кіраўніцтва справамі

    Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству па эксплуатацыі будынкаў "БелЭЗ" і рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству "Рамонтна-будаўнічы трэст Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь". Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Прадпрыемствы ўдастоены Падзякі Прэзідэнта за дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны ўклад у развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Беларусі і органаў дзяржаўнага кіравання.