Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена калектыву Рэспубліканскага клінічнага медцэнтра

    Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена калектыву работнікаў Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Калектыў установы ўдастоены Падзякі Прэзідэнта за высокае прафесійнае майстэрства, значныя дасягненні ў сферах аховы здароўя і адукацыі.