Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена ваеннаслужачым
За выдатныя поспехі ў вучобе і ўзорнае выкананне воінскага абавязку Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена ваеннаслужачым Узброеных Сіл, органаў дзяржаўнай бяспекі, пагранічнай службы, супрацоўнікам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Адпаведнае Распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Усяго Падзякі Прэзідэнта ўдастоены 21 чалавек. У іх ліку выпускнікі Інстытута пагранічнай службы, розных факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, Камандна-інжынернага інстытута МНС і іншых устаноў адукацыі.