Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена Людміле Барадзіной і Таццяне Галіноўскай

    Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у арганізацыю работы па адборы і падрыхтоўцы беларускага ўдзельніка дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2011" аб’яўлена выканаўчаму прадзюсару дырэкцыі тэлеканала "Беларусь 2" Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Людміле Барадзіной і выкладчыку харавых дысцыплін Магілёўскай гарадской гімназіі № 1 Таццяне Галіноўскай. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.