Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб’яўлена кіраўнікам і калектывам работнікаў шэрага прадпрыемстваў
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена за значны ўклад у будаўніцтва аб'екта "Абход тэрыторыі Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" калектывам работнікаў гродзенскага ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст № 6" і рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства аўтамабільных дарог "Брэстаўтадар".
За шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у правядзенне эфектыўнай бюджэтна-падатковай палітыкі Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена Міністру фінансаў Андрэю Харкаўцу.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў значны асабісты ўклад у развіццё будаўнічага комплексу Гродзенскай вобласці намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Дзяшко, шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх паказчыкаў брыгадзіра тынкоўшчыкаў філіяла "Спецыялізаванае ўпраўленне № 124" ААТ "Будаўніча-мантажны трэст № 16, г. Наваполацк" Надзеі Крысько.
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена дырэктару навукова-тэхнічнага цэнтра "Кар'ерная тэхніка" Аб'яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі Паўлу Марыеву за значны асабісты ўклад у распрацоўку і ўкараненне ў вытворчасць новых матэрыялаў і навукаёмістых тэхналогій у галіне машынабудавання, стварэнне канкурэнтаздольнай і запатрабаванай на знешнім рынку кар'ернай тэхнікі.
Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена таксама работнікам падатковых органаў за шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў і значныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці і супрацоўнікам статыстычных службаў за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у правядзенне эфектыўнай палітыкі ў галіне дзяржаўнай статыстыкі.
Адпаведныя распараджэнні Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 верасня.