Падзяка Прэзідэнта аб’яўлена Генадзю Васільеву, Васілю Палявому, Алегу Дарашкевічу
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка аб'явіў Падзяку інспектарам дарожна-патрульнай службы аддзела ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкама Генадзю Васільеву і Васілю Палявому, а таксама ўчастковаму інспектару міліцыі аддзела ўнутраных спраў Дзяржынскага райвыканкама Алегу Дарашкевічу.
Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена за ўзорнае
выкананне службовых абавязкаў, прафесіяналізм, мужнасць і самаадданасць,
праяўленыя пры ахове грамадскага парадку.