Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена калектыву газеты "Гомельская праўда"
Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена калектыву работнікаў КУП "Рэдакцыя газеты "Гомельская праўда" за асвятленне падзей сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця краіны. Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
За шматгадовую плённую працу, высокае прафесійнае майстэрства, значны асабісты ўклад у развіццё беларускай журналістыкі Падзякі Прэзідэнта таксама ўдастоены першы намеснік галоўнага рэдактара газеты Вячаслаў Мінкоў.
Акрамя таго, Падзяка Кіраўніка дзяржавы аб'яўлена загадчыку аддзела інфармацыйных тэхналогій канцылярыі Прэзідэнта Ігару Мінічу за шматгадовую плённую працу ў дзяржаўных органах, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у стварэнне і развіццё інфармацыйна-тэхнічных сістэм забеспячэння дзейнасці Прэзідэнта Беларусі.