Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена групе выкладчыкаў ВНУ

    За плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена групе выкладчыкаў ВНУ. Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 25 чэрвеня.

    У прыватнасці, Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена дэкану аўтатрактарнага факультэта БНТУ Аляксандру Бахановічу, загадчыку кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ Сяргею Калініну, дацэнту кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзянісу Кандакову, дацэнту кафедры грамадскіх навук Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта Любові Мельнікавай.

    Падзяка аб'яўлена таксама дацэнту кафедры бухгалтарскага ўліку, аналізу і аўдыту Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Наталлі Патапавай, загадчыку кафедры мікрабіялогіі, вірусалогіі і імуналогіі Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Дзмітрыю Тапальскаму, дацэнту кафедры абсталявання і тэхналогіі зварачнай вытворчасці Беларуска-Расійскага ўніверсітэта Сяргею Фурманаву, загадчыку кафедры фанетыкі англійскай мовы факультэта англійскай мовы МДЛУ Віталю Яскевічу.