Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена групе студэнтаў беларускіх ВНУ

    Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена групе студэнтаў беларускіх ВНУ за выдатныя поспехі ў вучобе, узорныя паводзіны і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці.

    Падзяка аб'яўлена студэнту 5-га курса юрыдычнага факультэта БДУ Яўгену Ваньковічу, студэнтцы 5-га курса гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова Кацярыне Елісеенка, студэнтцы 5-га курса біятэхналагічнага факультэта Віцебскай ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Кацярыне Жвікавай, студэнтцы 5-га курса факультэта мастацтваў Інстытута сучасных ведаў імя А.М.Шырокава Вераніцы Ліннік, студэнтцы 6-га курса медыка-псіхалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Вользе Папека, курсанту 5-га курса авіяцыйнага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Яўгену Растову, студэнтцы 4-га курса інжынерна-эканамічнага факультэта Беларускага Дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Юліі Рэзнічэнка, студэнтцы 5-га курса будаўнічага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Вользе Семянюк, студэнту 5-га курса юрыдычнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Аляксею Шышыкіну, студэнту 5-га курса факультэта транспартных камунікацый Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Арцёму Юшкевічу.

    Студэнты ўдастоены падзякі ў адпаведнасці з падпісаным 20 чэрвеня Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 138рп.