Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена Івану Рашчынскаму і Таццяне Саковай

    Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена дырэктару ААТ "Аўтатранспартнае прадпрыемства № 6 г.Наваполацк" Івану Рашчынскаму за шматгадовую плённую працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Адпаведнае Распараджэнне Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 лістапада.

    Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб'яўлена таксама намесніку галоўнага рэдактара студыі тэлебачання прадстаўніцтва Міждзяржаўнай тэлерадыёкампаніі "Мір" у Беларусі Таццяне Саковай за значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, асвятленне падзей грамадска-палітычнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця краіны.