Падпісаны Закон па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь". 

    Дакумент уносіць змяненні ў законы, якія рэгулююць дзейнасць органаў унутраных спраў і шэрага іншых праваахоўных органаў і ваенізаваных арганізацый. У іх вызначаецца, што дзейнасць органаў унутраных спраў з'яўляецца галоснай у той меры, у якой гэта не супярэчыць патрабаванням крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, заканадаўства, што вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўства аб аператыўна-вышуковай дзейнасці.

    Таксама канкрэтызуюцца падставы для правядзення асабістага надгляду грамадзян, надгляду рэчаў, якія знаходзяцца пры іх, транспартных сродкаў. Напрыклад, становіцца магчымым правядзенне такога надгляду пры затрыманні.

    Новым Законам удакладняюцца ўмовы і межы прымянення фізічнай сілы, спецыяльных сродкаў, зброі, баявой і спецыяльнай тэхнікі. Прадугледжваецца, што супрацоўнікі праваахоўных органаў не нясуць адказнасці за шкоду, прычыненую ў выніку іх прымянення, калі такое прымяненне ажыццяўлялася ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўчых актаў, якія рэгулююць дзейнасць гэтых органаў. Акрамя таго, органы ўнутраных спраў надзяляюцца правам прымяняць баявую і спецыяльную тэхніку пры спыненнi масавых беспарадкаў.

    Супрацоўнікам органаў унутраных спраў прадастаўляецца права забараняць грамадзянам ажыццяўленне відэазапісу, кіна- і фотаздымкі для правядзення працэсуальных дзеянняў, забеспячэння грамадскага парадку, асабістай і грамадскай бяспекі; весці гука- і відэазапіс навакольнай абстаноўкі, у тым ліку грамадзян, пры выкананні службовых абавязкаў.

    Асноўныя палажэнні Закона ўступаюць у сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.