Падпісаны Закон "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі".

    Дакументам удакладнены падыходы да аказання падтрымкі маладзёжным грамадскім арганізацыям шляхам выдзялення на конкурснай аснове бюджэтных сродкаў на рэалізацыю маладзёжных ініцыятыў, якія зыходзяць ад такіх арганізацый і (або) ініцыятыўных груп з ліку маладых грамадзян.

    У якасці меры па фарміраванні здаровага ладу жыцця моладзі замацоўваецца забарона на рэалізацыю непаўналетнім электронных сістэм курэння, вадкасцей для іх, сістэм для спажывання тытуню.

    У адпаведнасці з Законам таксама пашыраны паўнамоцтвы Міністэрства адукацыі ў сферы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.