Падпісаны Закон аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення з Расіяй аб парадку прызнання электроннага подпісу
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб ратыфікацыі пагаднення паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Расійскай Федэрацыі аб парадку прызнання электроннага подпісу (электроннага лічбавага подпісу) у электронным дакуменце пры трансгранічным электронным узаемадзеянні".
Гэты міжнародны дагавор прадугледжвае ўзаемнае прызнанне бакамі электроннага лічбавага подпісу ў электронных дакументах, створаных адпаведна ў Беларусі і Расіі.
Да сферы прымянення пагаднення не будуць належаць выпадкі, калі абодва ўдзельнікі трансгранічнага электроннага ўзаемадзеяння з'яўляюцца дзяржаўнымі органамі і суб'ектамі банкаўскіх і плацежных праваадносін.