Падпісаны Закон "Аб пітным водазабеспячэнні і водаадвядзенні"

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Закон "Аб пітным водазабеспячэнні і водаадвядзенні".

    Падрыхтоўка гэтага прававога акта была абумоўлена неабходнасцю ўдасканалення адносін у галіне пітнога водазабеспячэння і ўрэгулявання на ўзроўні закона пытанняў прыёму, транспарціроўкі, ачысткі і ўмоў, неабходных для скіду сцёкавых вод. 

    Дакумент прадугледжвае стварэнне дзяржаўнага рэестра сістэм пітнога водазабеспячэння, водаадвядзення, а таксама вызначэнне звестак, якія падлягаюць уключэнню ў гэты рэестр. 

    Ураду прадастаўляюцца паўнамоцтвы на ўстанаўленне парадку карыстання цэнтралізаванымі сістэмамі пітнога водазабеспячэння, водаадвядзення, аказання паслугі па транспарціроўцы сцёкавых вод. 

    Для забеспячэння пітной вадой у выпадках спынення або абмежавання яе падачы прадугледжваецца магчымасць бурэння часовых свідравін. 

    Акрамя таго, Законам прадугледжваюцца мерапрыемствы па ахове крыніц пітнога водазабеспячэння цэнтралізаваных сістэм, а таксама абавязак распрацоўкі праграм вытворчага кантролю бяспекі пітной вады і штогадовай інвентарызацыі сістэм водазабеспячэння, водаадвядзення. 

    Умовы прыёму сцёкавых вод абанентаў у цэнтралізаваныя сістэмы водаадвядзення, у тым ліку ўстанаўленне дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў у іх саставе, вызначаюцца выканкамамі.