Падпісаны ўказы аб прысваенні спецыяльнага і воінскіх званняў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 сакавіка падпісаў указы аб прысваенні спецыяльнага і воінскіх званняў.

    Палкоўнікам Уладзіміру Купрыянюку, Раману Подліневу, Мікалаю Карпянкову, Дзмітрыю Шахраеву, Андрэю Паўлючэнку прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра. Віктару Лукашэнку прысвоена чарговае воінскае званне генерал-маёра запасу.

    Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі Кіраўнік дзяржавы прысвоіў палкоўніку міліцыі Генадзю Казакевічу.