Падпісаны Указ № 302, якім уносяцца змяненні ва Указ аб некаторых пытаннях атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі на платнай аснове

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 302, якім уносяцца змяненні ва Указ № 126 "Аб некаторых пытаннях атрымання вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі на платнай аснове" ад 28 лютага 2006 года.

    У адпаведнасці з дакументам студэнтам і навучэнцам, якія прайшлі тэрміновую ваенную службу і маюць рэкамендацыі воінскіх часцей, прадастаўляецца скідка ад сфарміраванага кошту пры навучанні на платнай аснове ва ўстановах адукацыі. Канкрэтны памер скідкі будзе вызначаны ўрадам у залежнасці ад сярэдняга бала паспяховасці студэнта або навучэнца.

    Увядзенне гэтай нормы ўваходзіць у комплекс мер, накіраваных на павышэнне прэстыжу тэрміновай ваеннай службы.