Падпісаны Указ аб зацвярджэнні міжнароднага дагавора і яго рэалізацыі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 367 "Аб зацвярджэнні міжнароднага дагавора і яго рэалізацыі".

    Дакумент прадугледжвае рэалізацыю пагаднення аб пазыцы, якая прадастаўляецца Беларусі Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця, у памеры 100 млн еўра для праекта "Мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь". Праект накіраваны на паляпшэнне якасці падрыхтоўкі кадраў ва ўстановах вышэйшай адукацыі і павышэнне эфектыўнасці аказваемых паслуг.

    У адпаведнасці з пагадненнем, падпісаным у Мінску 23 чэрвеня 2020 года, больш як 90% сродкаў будзе накіравана на мадэрнізацыю матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў вышэйшай адукацыі і іх аснашчэнне сучасным абсталяваннем, астатняя частка - на ўдасканаленне працэсаў і тэхналогій навучання і выкладання, фарміраванне сістэмы забеспячэння якасці вышэйшай адукацыі і кіраванне праектам.