Падпісаны Указ аб пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка падпісаў Указ № 345 "Аб пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання".

    Дакумент накіраваны на тое, каб спрасціць афармленне дапамог па часовай непрацаздольнасці, па цяжарнасці і родах і перавесці ў лічбавы фармат іх назначэнне.

    Электронныя лісткі непрацаздольнасці будуць укараняцца паэтапна, і папяровыя бланкі пакуль захоўваюцца.