Падпісаны Указ аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь 471 чалавека

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб прыёме ў грамадзянства Рэспублікі Беларусь 471 чалавека, у тым ліку 114 непаўналетніх.

    Грамадзянства прадастаўлена 463 грамадзянам Украіны. Сярод новых грамадзян Беларусі 33 сям'і з дзецьмі, 7 - шматдзетныя. Адна з іх выхоўвае шасцёра непаўналетніх дзяцей, двое з якіх нарадзіліся ў Беларусі.

    Беларускія пашпарты атрымаюць таксама двое вучоных - кандыдат эканамічных навук і кандыдат біялагічных навук. Пры гэтым аднаму з іх вучоная ступень прысвоена ў Беларусі.

    Усяго пасля даручэння аб прадастаўленні грамадзянства, дадзенага Прэзідэнтам Беларусі ў жніўні мінулага года, беларускімі грамадзянамі сталі 4228 украінцаў. З іх па рашэнні Кіраўніка дзяржавы грамадзянства Рэспублікі Беларусь прадастаўлена 2247 украінцам.