Падпісаны Указ аб прыёме ў беларускае грамадзянства 401 чалавека

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 275 аб прыёме ў беларускае грамадзянства 401 чалавека, у тым ліку 86 непаўналетніх.

    Беларускі пашпарт атрымае 341 украінец. У асноўным гэта асобы, якія прыбылі ў Беларусь з Данецкай і Луганскай абласцей Украіны. Сярод іх 39 сем'яў.

    Таксама грамадзянамі Беларусі сталі 60 іншаземцаў, якія прыбылі з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Туркменістана, Расіі, Малдовы, Літвы, Турцыі, Сірыі, Егіпта, Афганістана, Ірана і Пакістана.

    Усяго пасля даручэння Кіраўніка дзяржавы, дадзенага ім у ходзе "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" у жніўні 2021 года, беларускімі грамадзянамі сталі 5657 чалавек. З іх Прэзідэнт прыняў у грамадзянства 3030 іншаземцаў. У астатніх выпадках рашэнне прымалі органы ўнутраных спраў.