Падпісаны Указ аб прыёме ў беларускае грамадзянства 297 чалавек

    У грамадзянства Беларусі прыняты 297 чалавек, у тым ліку 20 непаўналетніх. Адпаведны Указ падпісаў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.

    Людзі, якія атрымалі грамадзянства, прыбылі з 28 дзяржаў, у тым ліку з Азербайджана, Арменіі, В'етнама, Казахстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны.

    Новыя грамадзяне Беларусі працуюць у сельскай гаспадарцы, сферы паслуг, гандлі, ахове здароўя і адукацыі.

    Адначасова Кіраўнік дзяржавы адхіліў заявы аб прыёме ў грамадзянства шэрага асоб, якія ўчынілі адміністрацыйныя правапарушэнні і крымінальныя злачынствы.