Падпісаны Указ "Аб праекце міжнароднага дагавора"

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня падпісаў Указ № 231, якім адобрыў праект Пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемным прызнанні віз і па іншых пытаннях, звязаных з уездам замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, у якасці асновы для вядзення перагавораў і ўпаўнаважыў Урад на яго падпісанне.

    Пагадненне прадугледжвае права замежных грамадзян уязджаць, выязджаць, знаходзіцца, ехаць транзітам па тэрыторыі дзвюх дзяржаў на падставе візы адной з іх і дакументаў, што засведчваюць асобу, на працягу тэрміну дзеяння такой візы.

    Замежныя грамадзяне змогуць перамяшчацца паветраным, чыгуначным транспартам, а таксама па шасці аўтамабільных дарогах, якія вызначаны ў дадатку да пагаднення.

    Асобы, якія атрымалі дазволы на ўезд і знаходжанне для навучання або працоўнай дзейнасці, маюць права ажыццяўляць такую дзейнасць толькі на тэрыторыі таго боку, які аформіў гэтыя дазволы.

    Падпісанне пагаднення дасць магчымасць спрасціць уезд у Беларусь, забяспечыць бесперашкоднае перамяшчэнне іншаземцаў праз беларуска-расійскую граніцу, павысіць турыстычную прывабнасць краіны. Акрамя таго, з'явіцца магчымасць умацаваць транзітны патэнцыял, атрымаць дадатковую выгаду ад абслугоўвання транзітнага патоку асоб і грузаў.