Падпісаны Указ аб павышэнні пенсій

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 409, якім прадугледжваецца пераразлік працоўных пенсій і іх павышэнне з 1 снежня 2020 года.

    Згодна з дакументам працоўныя пенсіі вырастуць у сярэднім на 5,4% (з Br458,25 у лістападзе гэтага года да Br483 у снежні).