Падпісаны Указ аб паўнамоцтвах Урада Рэспублікі Беларусь

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 15 жніўня падпісаў Указ № 309 "Аб паўнамоцтвах Урада Рэспублікі Беларусь".

    У сувязі са складаннем Урадам паўнамоцтваў перад нядаўна выбраным Прэзідэнтам згодна з ч.3 арт. 106 Канстытуцыі Беларусі і ў адпаведнасці з ч.11 гэтага артыкула і пунктам 7 арт. 84 Канстытуцыі Кіраўнік дзяржавы даручыў Прэм'ер-міністру, міністрам і старшыням дзяржаўных камітэтаў ажыццяўляць свае паўнамоцтвы да сфарміравання новага складу Савета Міністраў шляхам выдання Прэзідэнтам прававых актаў аб назначэнні на названыя пасады.

    Указам устанаўліваецца, што ў новы склад Савета Міністраў па пасадзе ўваходзяць старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю, Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.