Падпісаны Указ аб дадатковых умовах узвядзення шматкватэрных жылых дамоў

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 23 чэрвеня падпісаў Указ № 235 "Аб дадатковых умовах узвядзення шматкватэрных жылых дамоў".

    У мэтах дадатковага стымулявання забудоўшчыкаў да выканання абавязацельстваў пры будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў, у тым ліку па захаванні нарматыўных тэрмінаў іх узвядзення, Указам устанаўліваецца, што праектаванне і будаўніцтва такіх жылых дамоў будзе ажыццяўляцца толькі пры ўмове заключэння забудоўшчыкамі з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі дагавораў на рэалізацыю права праектавання і будаўніцтва.

    У гэтых дагаворах будуць вызначаны тэрміны праектавання, будаўніцтва і ўводу жылых дамоў у эксплуатацыю, правы, абавязкі бакоў, парадак вырашэння ўзнікаючых спрэчак, умовы змянення і скасавання дагавора, а таксама меры адказнасці забудоўшчыкаў (заказчыкаў) за невыкананне прынятых на сябе абавязацельстваў.

    Тыпавая форма дагавора будзе ўстаноўлена Саветам Міністраў.