Падпісаны Указ аб будаўніцтве жылых памяшканняў

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 247 "Аб будаўніцтве жылых памяшканняў".

    Дакументам устанаўліваецца, што прыбытак забудоўшчыкаў пры будаўніцтве жылля з прыцягненнем сродкаў грамадзян не можа перавышаць 5% ад яго каштарыснай вартасці ў бягучых цэнах.

    Пераважнае права будаваць шматкватэрныя жылыя дамы прадастаўляецца будаўнічым арганізацыям, якія маюць уласную тэхнічную базу і спецыялістаў, а таксама камунальным унітарным прадпрыемствам па капітальным будаўніцтве.

    У мэтах кантролю за выкананнем патрабавання па абмежаванні прыбытку ва Указе прадугледжана абавязковае правядзенне забудоўшчыкамі за кошт уласных сродкаў аўдыту на працягу трох месяцаў пасля прыёмкі жылога дома ў эксплуатацыю. Залішне выплачаныя сродкі (у выпадку іх выяўлення па выніках аўдыту) будуць вернуты грамадзянам не пазней за месяц з дня атрымання аўдытарскага заключэння.