Падпісаны Указ "Аб аказанні паслуг сотавай рухомай электрасувязі"
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 26 жніўня падпісаў Указ № 335 "Аб аказанні паслуг сотавай рухомай электрасувязі".
У мэтах павышэння даступнасці сотавай сувязі, у тым ліку ў сельскай мясцовасці, кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб устанаўленні абавязковых для сотавых аператараў патрабаванняў да якасці і ахопу прадастаўляемых імі паслуг. Пры парушэнні гэтых патрабаванняў сотавыя аператары будуць прыцягнуты да адказнасці.
У адпаведнасці з дакументам сотавыя аператары ў абавязковым парадку павінны будуць накіроўваць частку прыбытку на будаўніцтва новых вышак, мадэрнізацыю дзеючых аб'ектаў і іншыя меры па развіцці сетак сотавай сувязі, што дазволіць павялічыць зону пакрыцця і ўстойлівасць сігналу.
Акрамя таго, Указам прадугледжваецца ўвядзенне базавага сацыяльнага тарыфу для насельніцтва, кошт якога будзе знаходзіцца пад кантролем дзяржавы і стане даступным для ўсіх катэгорый грамадзян.