Падпісанне Канвенцыі аб правах інвалідаў
- 36
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў будынку Генеральнай асамблеі ААН падпісаў Канвенцыю аб правах інвалідаў.
Канвенцыя аб правах інвалідаў прынята
Генасамблеяй ААН 13 снежня 2006 года і ўступіла ў сілу 3 мая 2008 года.
Адначасова з уступленнем у сілу канвенцыі ўступіў у сілу Факультатыўны пратакол
да яе.
Па стане на верасень канвенцыю падпісалі
158 дзяржаў, а таксама Еўрапейскі саюз.
Канвенцыя накіравана на забеспячэнне
поўнага ўдзелу інвалідаў у грамадзянскім, палітычным, эканамічным, сацыяльным і
культурным жыцці грамадства (сацыяльную інтэграцыю), ліквідацыю дыскрымінацыі
па прыкмеце інваліднасці, абарону інвалідаў і ажыццяўленне імі ўсіх правоў
чалавека і асноўных свабод, а таксама на стварэнне эфектыўных прававых
механізмаў забеспячэння гэтых правоў.