Падпісана распараджэнне аб падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 29 кастрычніка падпісаў распараджэнне № 212рп "Аб падрыхтоўцы шостага Усебеларускага народнага сходу".

    У адпаведнасці з дакументам створаны Рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага народнага сходу. Аргкамітэт узначаліць прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

    У распараджэнні - даручэнні аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму ўтварыць тэрытарыяльныя арганізацыйныя камітэты па падрыхтоўцы і правядзенні шостага Усебеларускага народнага сходу.

    Згодна з дакументам, вынікі грамадскага абмеркавання актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця краіны будуць прадстаўлены ў рэспубліканскі арганізацыйны камітэт да 20 лістапада гэтага года.