Падпісана пастанова Савета Бяспекі аб адабрэнні праектаў Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны

    Прэзідэнт Беларусі, Старшыня Савета Бяспекі Аляксандр Лукашэнка 12 лютага падпісаў Пастанову Савета Бяспекі, якой адобраны праекты Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі, што абмяркоўваліся на пасяджэнні Савета Бяспекі 16 студзеня.

    Кіраўніком дзяржавы адобраны праект Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, дапрацаваны Дзяржаўным сакратарыятам Савета Бяспекі сумесна з зацікаўленымі дзяржорганамі і іншымі арганізацыямі па выніках яе грамадскага абмеркавання.

    У праекце Ваеннай дактрыны, які зацверджаны пастановай Савета Бяспекі, адлюстраваны ключавыя змяненні ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце і рэгіёне, асновы ваеннай палітыкі Беларусі, нацыянальныя погляды на падтрыманне міжнароднага міру і стабільнасці, забеспячэнне ваеннай бяспекі Беларусі і яе ўзброеную абарону.

    У адпаведнасці з Пастановай Міністэрства абароны павінна дапрацаваць праект Ваеннай дактрыны з улікам выказаных заўваг членаў Савета Бяспекі.

    У далейшым абодва дакументы будуць вынесены на зацвярджэнне Усебеларускага народнага сходу, як гэта прадугледжана абноўленай Канстытуцыяй Беларусі.

    Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі і Міністэрства абароны павінны да 25 сакавіка 2024 года прадставіць ва ўстаноўленым парадку Прэзідэнту Беларусі адпаведна праекты Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны, а таксама рашэнняў Усебеларускага народнага сходу аб іх зацвярджэнні.

    Чытайце таксама

    Усе падзеі