Падпісана Пастанова аб вызваленні з пасады Дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты і назначэнні Дзмітрыя Мезенцава
Старшыня Вышэйшага Дзяржаўнага Савета Саюзнай дзяржавы, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 19 сакавіка падпісаў Пастанову № 1 "Аб Дзяржаўным сакратарыяце Саюзнай дзяржавы", якая датычыцца вызвалення з пасады Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты і назначэння на гэту пасаду Дзмітрыя Мезенцава.
У гэты ж дзень таксама прынята Дырэктыва № 1 аб аб'яўленні Падзякі Рыгору Рапоту за значны асабісты ўклад у развіццё Саюзнай дзяржавы.


