Па даручэнню Прэзідэнта Беларусі ў пацярпелыя ад паводкі раёны Краснадарскага края дастаўлена гуманітарная дапамога
Па даручэнню Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў пацярпелыя ад паводкі раёны Краснадарскага края Расіі дастаўлена гуманітарная дапамога. Даючы адпаведнае даручэнне Ураду, Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць папярэдне высветліць, у чым канкрэтна маюць патрэбу людзі, каб гэта дапамога мела мэтавы характар і была максімальна запатрабавана. Пацярпелым у выніку трагедыі перададзены цёплыя рэчы, прадукты харчавання, сродкі гігіены, медыкаменты.