Азнаямленне з вынікамі конкурсу па стварэнні Дзяржаўнага гімна
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 8 мая 2002 года азнаёміўся з вынікамі конкурсу на стварэнне тэксту і музыкі Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства адбылося ў Палацы Рэспублікі.
Прэзідэнт праслухаў пяць варыянтаў музычных твораў, адабраных камісіяй. Яны прагучалі ў інструментальным выкананні ў аранжыроўцы для духавога аркестра, а таксама ў вакальным выкананні ў суправаджэнні духавога аркестра.
Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, патрабаванні, што прад'яўляюцца да музыкі і тэксту Дзяржаўнага гімна, вельмі высокія. Гімн павінен быць просты і даступны для разумення і ўспрымання кожнага. Разам з тым неабходна, каб гэты твор меў грамадска-палітычную накіраванасць.