Адкрыццё вытворчасці сумеснага беларуска-германскага прадпрыемства ЗАТ "МАЗ-МАН"

  • 4
  • 1:35

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 верасня 1999 года прыняў удзел у афіцыйным адкрыцці сумеснага прадпрыемства па вытворчасці грузавых аўтамабіляў, створанага Мінскім аўтазаводам і германскім канцэрнам MAN. Кіраўнік дзяржавы даў высокую ацэнку патэнцыялу вытворчасці. Ён запэўніў, што дзяржава і ў далейшым будзе ўдзяляць асаблівую ўвагу аўтамабілебудаванню, паколькі гэта галіна здольна стаць адным з лакаматываў усёй беларускай эканомікі. Больш таго, новае СП сваёй дзейнасцю яшчэ раз пацвердзіла, што на беларускай зямлі няма рызыкі для замежных інвестыцый, адзначыў Прэзідэнт.