Адкрыццё пасля рэканструкцыі Палаца спорту ў Мінску
- 2
- 1:31
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 красавіка прыняў удзел у адкрыцці пасля рэканструкцыі Палаца спорту ў Мінску.
Кіраўнік дзяржавы падзякаваў будаўнікам, а таксама ваеннаслужачым, якія дапамагалі ім, за выдатна выкананую працу. Ён таксама ўручыў каштоўныя падарункі прадстаўнікам будаўнічых арганізацый за добрасумленную працу і высокі прафесіяналізм. Падзяка Кіраўніка дзяржавы аб'яўлена дырэктару Палаца спорту Генадзю Аляксеенку і кіраўніку будаўнічай фірмы "Эльвіра" Валерыю Поткіну.