Адкрыццё помніка воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане

  • 4

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 жніўня 1996 года ў Мінску прыняў удзел у адкрыцці помніка воінам-інтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане. "Помнік, які мы адкрываем, ужо мае сваю гісторыю. Усім вядома, як блізка да сэрца прынялі яго будаўніцтва бацькі загінулых воінаў, колькі сіл, энергіі затрацілі маці, дабіваючыся, каб помнік быў пабудаваны менавіта тут, на гэтым востраве, які нібыта сімвалізуе тую далёкую ад Радзімы афганскую зямлю. Дзевяць гадоў яны збіралі грошы на будаўніцтва, але давялося змагацца з бюракратызмам і чэрствасцю чыноўнікаў, цынізмам некаторых несумленных палітыкаў, якія імкнуцца апаганіць памяць іх дзяцей. Як Прэзідэнт і чалавек я не мог, не меў права не адгукнуцца на заклік бацькоў загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў дапамагчы ў будаўніцтве помніка. Я па-чалавечы шчыра рады, што мне ўдалося ўнесці свой уклад у гэту святую справу", - сказаў беларускі лідар.

Перарэзаўшы чырвоную стужку, Кіраўнік дзяржавы адкрыў помнік, пасля чаго ў неба ўзляцелі 300 галубоў, якія сімвалізуюць душы загінулых, а воіны роты ганаровай варты ўшанавалі памяць загінулых трохразовым салютам. Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт асвяціў помнік.